Геранім Хадкевіч (сын Юрыя)
Геранім Хадкевіч. Невядомы мастак, XVII ст. | |
Герб «Касьцеша» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1560 |
Памёр | 29 жніўня 1617 Крэменец |
Пахаваны | |
Род | Хадкевічы |
Бацькі | Юры Хадкевіч[d] Сафія Слуцкая[d] |
Дзеці | Крыштап Хадкевіч, Ганна Хадкевіч[d], Соф’я з Хадкевічаў[d], Барбара з Хадкевічаў[d], Альжбета з Хадкевічаў[d][1] і Ян Геранім Хадкевіч[d] |
Дзейнасьць | палітык |
Геранім Хадкевіч (1560 — 29 жніўня 1617, Крэменец[2]) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канюшы вялікі літоўскі (1588—1593), ваявода амсьціслаўскі (1593—1595), кашталян віленскі і староста берасьцейскі (з 1595).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік магнацкага роду Хадкевічаў гербу «Касьцеша», сын Юрыя, заснавальніка малодшай галіны, і Соф’і з Алелькавічаў.
Удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай і Швэцыяй. У часе рокашу Зэбжыдоўскага (1606—1609) забясьпечыў каралю і вялікаму князю Жыгімонту Вазе падтрымку ў Вялікім Княстве Літоўскім[3].
Браў шлюб чатыры разы. Каля 1582 году ўпершыню ажаніўся з Багданай Аляксандрай Палубінскай. У шлюбе нарадзілася адна дачка:
- Соф’я, жонка Паўла Валовіча, падскарбія дворнага літоўскага
Да 1594 году другі раз ажаніўся з Ганнай Тарла, у шлюбе зь якой нарадзіліся два сыны і пяць дачок:
- Ян Геранім (пам. 1618), падстолі вялікі літоўскі
- Крыштап (пам. 1652), кашталян троцкі і віленскі, ваявода віленскі
- Альжбета, (пам. па 1630), жонка з 1613 году Аляксандра Багдана Сапегі (1585—1633), кашталяна віцебскага
- Барбара, жонка Васіля Копця, кашталяна наваградзкага
- Ганна, жонка старосты менскага Мікалая Зяновіча
- Крыстына, жонка Вольмара Фарэнсбаха (1586—1633), кашталяна парнаўскага
- Тэафілія
Трэці шлюб з Даротай Рэй і чацьверты шлюб (з 1613 году) з Соф’яй з Карбачэва (пам. 1635) былі бязьдзетнымі.
Памёр 29 жніўня 1617 году. Спачыў у Берасьці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 57. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Dobrowolska W. Chodkiewicz Hieronim (Jarosz) h. Gryf z Mieczem (†1617) // Polski Słownik Biograficzny. T. ІІІ/1, zeszyt 11. — Kraków: Nakładem Polskiej Akademji Umiejętności, 1937. — S. 360.
- ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 710.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Jan Hieronim Chodkiewicz (пол.). Genealogia dynastyczna. Праверана 3 сакавіка 2011 г.